Першасная арганізацыя ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" РГА "Белая Русь"

Логотип Белая Русь
Гісторыя РГА «Белая Русь»

Першасная арганізацыя ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» РГА «Белая Русь» пастаўлена на ўлік рашэннем адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска 15 снежня 2008 года №75 (пасведчанне аб пастаноўцы на ўлік № 948)

Старшыня першаснай арганізацыя ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» РГА «Белая Русь», намеснік генеральнага дырэктара па ідэалогіі і сацыяльных пытаннях з 11 лістапада 2008 года па 1 снежня 2012 года Івашкевіч Віктар Іванавіч

Старшыня першаснай арганізацыя ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» РГА «Белая Русь», намеснік генеральнага дырэктара па ідэалогіі і сацыяльных пытаннях 18 снежня 2012 года па 1 лістапада 2014 года Высоцкі Аляксандр Мікалаевіч

Старшыня першаснай арганізацыя ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» РГА «Белая Русь», начальнік аддзела эканомікі з 1 лістапада 2014 года Шахно Віктар Мікалаевіч

  • Адрас:

    220004 г. Мінск вул. К. Цэткін 49 каб. 327

  • Тэлефоны:

    +375 (17) 200 09 05, +375 (44) 732 91 69

Аб рабоце першаснай арганізацыі ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» РГА «Белая Русь» у 2015 годзе

У 2015 годзе першасная арганізацыя ажыццяўляла сваю дзейнасць у адпаведнасці са Статутам РГА «Белая Русь», планам работы першаснай арганізацыі, зацверджаным пратаколам агульнага сходу ад 2015/01/15 г. №1.

Арганізацыйная праца накіроўвалася на ўмацаванне грамадскай згоды ў працоўным калектыве, удзел у рэалізацыі сацыяльных праектаў.

За справаздачны перыяд адбылося 4 сходу першаснай арганізацыі.

Колькасць першаснай арганізацыі па стане на 2016.01.01 г. складае 66 чалавек.

Для нагляднай інфармацыйнай працы маецца стэнд першаснай арганізацыі РГА "Белая Русь". Інфармацыйна-растлумачальная праца на прадпрыемстве працягваецца з мэтай ўступлення новых работнікаў у шэрагі РГА «Белая Русь». Практыкуецца ўрачыстае ўручэнне білета РГА «Белая Русь» на вытворчым нарадзе.

Члены першаснай арганізацыі штогод прымаюць актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні гарадскога конкурсу «Мінскі майстар» па прафесіях «Асфальтобетонщик» і «Лепшы вадзіцель спецыяльнай аўтамашыны».

Праца першаснай арганізацыі накіравана на згуртаванне працоўнага калектыву, на выкананне задач, якія стаяць перад прадпрыемствам, умацаванне працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, прапаганду здаровага ладу жыцця, рэалізацыю грамадзянскай актыўнасьці.

Члены першаснай арганізацыі прымаюць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні адзіных дзён інфармавання ў структурных падраздзяленнях прадпрыемства.

У 2015 годзе члены першаснай арганізацыі прымалі ўдзел у правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дню жанчын, Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Дню Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь, Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Члены першаснай арганізацыі прымалі актыўны ўдзел ва ўчастковай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 11 кастрычніка 2015 года, былі назіральнікамі ад грамадскіх аб'яднанняў і працоўнага калектыву.

Члены першаснай арганізацыі прымалі актыўны ўдзел у арганізацыйным камітэце і правядзенні 5-той летняй комплекснай спартакіяды ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» 6-7 лістапада 2015 года, прымалі актыўны ўдзел у саміх спаборніцтвах.

Першасная арганізацыя РГА "Белая Русь" ажыццяўляе сваю дзейнасцьсумесна з прафсаюзным камітэтам прадпрыемства і ГА «БРСМ».

75 лет ВОВ
Депутаты парламента и Мингорсовета